Выберите язык

“Крок за крокам”

Творчы саюз ФФСН запрашае студэнтаў і ліцэістаў БДУ на мерапрыемства “Крок за крокам” пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, якія рэалізавалі свае ідэі і праекты! Мерапрыемства будзе праходзіць у фармаце Жывой бібліятэкі.
І гэта НЕ лекцыі! Героі нашага мерапрыемства – “Гіды” – рэалізатары такіх праектаў і ідэй, як Gastrofest, анлайн-часопіс Citydog, "Вандроўкі ў мінулае" і іншыя. Удзельнікі мерапрыемства (вы!) – “Турысты” – атрымаюць магчымаць паразмаўляць з імі, задаць свае пытанні і атрымаць досвед з першых рук.
”Турысты” прыходзяць, абіраюць з прапанаванага спісу “Гіда”, каб ісці з ім па яго шляху (то бок размаўляць з ім) на працягу 30 хвілін. Усяго будзе 5 сесій па 30 хвілін, то бок колькасць “Гідаў”, з якімі можна будзе паразмаўляць за ўсё мерапрыемства – 5.
Больш інфармацыі пра “Гідаў” шукайце ў групе мерапрыемства!
https://vk.com/step_by_step_ts

1

 

Факультет философии и социальных наук БГУ © 2006-2025 ffsn.bsu.by